28 снежня 2024, Субота, 18:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія жанчыны - беларусам: «Ганіце бацьку!» (Фота)

60

Звяржэнне таталітарнага рэжыму - святы абавязак кожнага беларуса.

Вядомы ўкраінскі рух «FEMEN» правёў акцыю ля амбасады Беларусі ў Кіеве.

«Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі мы хочам падтрымаць братэрскі народ, змучаны таталітарным рэжымам кіравання Лукашэнкі. Гэй, беларусы, карыстайцеся сваім шанцам! Скідвайце Лукашэнку з наседжанага трона.

Прыватызацыя ўлады – паняцце, недапушчальнае па сучасных мерках. Культ асобы – перажытак даўно спачылага Савецкага Саюза, і спыніць яго – святы абавязак любога беларуса», - кажацца ў звароце руху.

FEMEN правёў мона-мітынг «Ганіце Бацьку» ля сценаў кіеўскай амбасады Беларусі. Другім пасланнем было «Шукайце Алесю» - як заклік уводзіць у палітыку жанчынаў.

«Мы лічым, што выратаваць Беларусь сёння можа толькі жанчына. FEMEN прапануе беларусам супрацьпаставіць мужчынскаму нахабнаму таталітарызму жаночую мяккасць і сілу. Chercher la femme, браты славяне!», - заяўляе FEMEN.

Напісаць каментар 60

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках