Сёння Андрэй Саннікаў сустрэнецца з менчукамі
18- 3.12.2010, 10:33
Сустрэча з кандыдатам у прэзідэнты Беларусі пройдзе ў 19.00 на вуліцы Прытыцкага, 35.
З выбаршчыкамі таксама сустрэнуцца давераныя асобы Андрэя Саннікава – Народная артыстка рэспублікі Беларусь Зінаіда Бандарэнка і вядомы эканаміст, кандыдат эканамічных навук, дацэнт Леанід Злотнікаў.
Сустрэча адбудзецца ў актавай зале Менскай дзяржаўнай харэаграфічнай гімназіі-каледжа па адрасе вуліца Прытыцкага, 35 (станцыя метро «Спартыўная»).