3 траўня 2024, Пятніца, 14:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Лаўроў: Мы да гэтага ставімся па-філасофску

45
Сяргей Лаўроў: Мы да гэтага ставімся па-філасофску

"Итоги года я бы оценивал по тем договоренностям, под которыми подписались и Россия, и Беларусь", считает глава МИД РФ Сергей Лавров.

"Вынікі года я б ацэньваў па тых дамоўленасцях, пад якімі падпісаліся і Расея, і Беларусь", - лічыць кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў.

Пра гэта ён распавёў у інтэрв'ю тэлеканалу "Россия-24".

У Расеі ўважліва сачылі за ходам прэзыдэнцкай кампаніі, заўважыў кіраўнік расейскай дыпламатыі. "Вынікі выбараў, як і сама кампанія, а таксама агітацыя напярэдадні выбараў, адназначна паказалі, што курс беларускага народа на саюз з РФ застаецца нязменным".

Адказваючы на пытанне па выніках 2010 года ў адносінах з Беларуссю, міністр заўважыў: "Вынікі года я б ацэньваў па тых дамоўленасцях, пад якімі падпісаліся і Расея, і Беларусь адносна стварэння адзінай эканамічнай прасторы і руху да Еўразійскага саюзу. Так, былі воплескі эмоцый, мы да гэтага ставімся па-філасофску". Зрэшты, без эмоцый, на думку Лаўрова, канкрэтныя, сутнасныя пытанні будуць вырашацца значна хутчэй.

"Мы таксама задаволеныя, што, дзякуючы нашым намаганням, удалося вырашыць праблему з вызваленнем расейскіх грамадзян, якія былі затрыманыя ўвечары ў дзень галасавання", - адзначыў Лаўроў.

Нагадаем, пасля масавай мірнай акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў прэзідэнта 19 снежня ў Менску былі арыштаваныя сотні беларусаў. Дэмакратычныя кандыдаты ў прэзідэнты, члены штабоў, актывісты і журналісты змешчаныя ў ізалятар КДБ. Ім пагражае турэмнае зняволенне на тэрмін да 15 гадоў пазбаўлення волі. Выбары не прызналі ЗША, ЕЗ і іншыя дэмакратычныя краіны.

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках