24 лiстапада 2024, Нядзеля, 16:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін давёў Берлусконі да непрытомнасці

48

Цесныя адносіны паміж расейскім і італьянскім прэм'ерамі Уладзімірам Пуціным і Сільвіа Берлусконі сталі прадметам асаблівага абмеркавання пасля выкрыццяў WikiLeaks.

Італьянская La Stampa у пацверджанне надзвычай блізкіх стасункаў старшыняў урадаў піша пра выпадак, які адбыўся на паляванні на лецішчы Пуціна.

Расейскі прэм'ер, які запрасіў свайго італьянскага калегу ў госці, настаяў на тым, каб яны адправіліся на паляванне толькі ўдваіх. «Сільвіа апрануў футравую шапку, і пайшоў разам з Пуціным шпацыраваць па снезе. Яны размаўлялі, будавалі планы, вырашалі штосьці, пакуль міма не прамільгнуў цень. Пуцін ускінуў стрэльбу і стрэліў. Ён забіў аленя з аднаго стрэлу. Дастаўшы вялікі нож, ён разрэзаў аленю грудзіну, выняў сэрца і працягнуў яго госцю ў знак братэрскага сяброўства. І вельмі засмуціўся, калі ўбачыў, што госць пабялеў і паваліўся, як сцяна ў Пампеях», - цытуе Inopressa.ru.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках