23 снежня 2024, панядзелак, 20:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выбаркам бегае ад свайго чальца з Партыі БНФ

9

Сябра Партыі БНФ Ірына Смяян-Семянюк, уключаная ў склад участковай камісіі № 104 Маскоўскага раёна г.Мінска, так і не дачакалася паведамленняў пра паседжанні камісіі.

Смяян-Семянюк адзначае: «15 лістапада было другое паседжанне ўчастковай камісіі №104, чальцом якой я з'яўляюся. Пасля таго паседжання мне патэлефанавалі толькі адзін раз і папрасілі прынесці ўдакладнены спіс выбаршчыкаў з дома, які мне даручылі абыйсці. Гэта было 24 лістапада. Пасля гэтага камісія нібы працаваць перастала, ніводнага тэлефанавання.

Сёння, 6 снежня, я пайшла ў школу № 206, дзе знаходзіцца мая камісія і мой выбарчы ўчастак, зайшла да дырэктара, каб запытаць, ці былі ў нашай камісіі паседжанні пасля 15 лістапада. Дырэктар мне адказала, каб я звярталася да старшыні – Насонава Юрыя Аляксеевіча з такімі пытаннямі, бо яна займаецца адукацыйнай дзейнасцю і не мае такой інфармацыі. Старшыня камісіі быў недасяжны, іншых кантактных нумароў мне не далі ні дырэктарка школы, ні сакратар камісіі. Было заўважна, што абедзве яны хвалююцца.

Я зразумела, што камісія збіралася без мяне – час дзяжурства сяброў камісіі размеркаваны. Калі я нарэшце датэлефанавалася да старшыні камісіі, ён доўга рабіў выгляд, што не разумее, хто тэлефануе, аднак адвязацца ад размовы яму не ўдалося. Ён прызнаўся, што паседжанні сапраўды праводзіліся без мяне.

«Так, я вам не тэлефанаваў. Я і не абавязаны, вы самі павінны цікавіцца, калі збіраецца камісія. Сёння ў меня скончыўся працоўны день, таму да пабачэння,» – на гэтым размова скончылася.

Натуральна, што я не пакіну гэта без увагі. Заўтра ж будзе пададзеная скарга ў ЦВК на дзеянні старшыні ўчастковай камісіі Насонава».

«Праваабаронцы за свабодныя выбары» нагадваюць, што згодна з артыкулам 37 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, паседжанні камісіі склікаюцца і праводзяцца старшынём, а ў выпадку яго адсутнасці ці па яго даручэнні – намеснікам старшыні камісіі. Паседжанні камісіі праводзяцца таксама па патрабаванні не менш чым адной траціны чальцоў камісіі. Чальцам камісіі загадзя паведамляецца пра паседжанне камісі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках