25 лiстапада 2024, панядзелак, 18:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зноў арыштаваны лідэр «Маладога Фронту» Зміцер Дашкевіч (Абноўлена)

39

Моладзевага лідэра другі раз за суткі затрымалі ў Менску міліцыянты па недарэчным і надуманым абвінавачванні.

Як паведаміў БелаПАН Зміцер Дашкевіч, 9 снежня прыкладна ў 19.30 ён, яго намесніца Наста Палажанка і актывіст арганізацыі Уладзімір Яроменак былі спыненыя на машыне, якая належыць сябру Дашкевіча, у раёне Галоўпаштамта на вуліцы Свярдлова. За рулём быў Дашкевіч. «Супрацоўнікі ДПС праверылі мае дакументы і прапанавалі праехаць у УУС Кастрычніцкага раёна. Яны заявілі, што я нібыта гэтую машыну ўгнаў», - сказаў Дашкевіч.

У РУУС Кастрычніцкага раёна праводзілася праверка. Як адзначыў Дашкевіч, дакументы на права ваджэння аўтамабіля ў яго ў парадку, а даверанасці на кіраванне чужым аўтамабілем заканадаўства зараз не патрабуе.

У выніку Дашкевіч ня стаў чакаць вынікаў праверкі аўтамабіля, які належыць бацьку Палажанкі, і сышоў з будынка міліцыі. Там засталася Палажанка, каб даць пісьмовыя тлумачэнні супрацоўнікам міліцыі.

У выніку актывістка вымушаная была паехаць дадому на грамадскім транспарце. Аўтамабіль яе бацькі міліцыянты пакінулі на пляцоўцы перад будынкам міліцыі. Яны патлумачылі, што машына будзе знаходзіцца там, пакуль доўжыцца праверка.

Аналагічны інцыдэнт адбыўся з Дашкевічам 8 снежня. Тады супрацоўнікі міліцыі абвінавацілі яго ў падробцы пасведчання кіроўцы. Толькі пасля ўмяшання назіральнікаў БДІПЧ АБСЕ абвінавачванні былі знятыя, але машына, на якой ехаў Дашкевіч, усё роўна была затрыманая на 10 дзён для праверкі, ці не лічыцца яна ва ўгоне.

Такую ўвагу да сябе Дашкевіч звязвае з прэзідэнцкімі выбарамі, якія маюць адбыцца, і акцыяй супраць фальсіфікацыі вынікаў галасавання, якая рыхтуецца 19 снежня.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках