24 лiстапада 2024, Нядзеля, 20:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вайсковыя статуты пераклалі на беларускую мову

17

Інстытут мовазнаўства Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пераклаў вайсковыя статуты на беларускую мову на замову міністэрства абароны.

Як паведамляе «Еўрарадыё», выкананая праца будзе выдадзеная ў канцы лютага.

Кіраўнік прэс-службы Мінабароны Вячаслаў Раменчык паведаміў, што статуты на беларускай мове падрыхтаваныя ў межах кампаніі па перакладзе дакументаў, якія рэгламентуюць дзейнасць Узброеных сілаў. Між тым практычнае ўжыванне новая версія статутаў знойдзе толькі ў Роце ганаровай варты - адзіным на цяперашні момант падраздзяленні ўзброеных сілаў, дзе ўсе загады аддаюцца па-беларуску.

Намесніца дырэктара Інстытуту мовазнаўства Любоў Кунцэвіч паведаміла ў інтэрв'ю радыёстанцыі, што, паводле яе звестак, мэтай перакладу статутаў з'яўляецца перавод справаводства на беларускую мову. Пры гэтым, ці плануюцца падобныя меры ў адным ці ў большай колькасці падраздзяленняў, Кунцэвіч не ўдакладніла.

Кунцэвіч паведаміла таксама, што прадстаўнікі Мінабароны выяўлялі жаданне замовіць пераклад і іншых дакументаў. Аднак пакуль падобных замоваў ні ад ваеннага, ні ад іншых ведамстваў у Інстытуце мовазнаўства не атрымалі. Па словах намесніцы кіраўніка Інстытута, гэта звязана з адсутнасцю неабходных сродкаў, бо паслугі па перакладзе, якія аказвае Акадэмія навук, платныя.

Намесніца дырэктара Інстытута мовазнаўства Нацыянальнай акадэміі навук прывяла прыклады з перакладаў, зробленых на замову вайскоўцаў:

«Яны сказалі, што справаводства будуць пераводзіць на беларускую мову — і вось пачалі з перакладу гэтых статутаў. Перакладалі «Крокам марш!», а «Смирно» – «Смірна!», так і будзе. Зварот застанецца ў выглядзе «таварыш». «Спадара» дакладна не будзе».

Дарэчы, хаця «спадар лейтэнант» у беларускім войску і надалей застанецца «таварышам», аднак салдаты будуць яму не «здравия желать», а зычыць «добрага здароўя».

Аднак перакладніцкага буму ў войску ды і ў іншых дзяржаўных структурах чакаць не варта. Прынамсі, упэўненая Любоў Кунцэвіч, да лепшых у матэрыяльным плане часоў. Паслуга па перакладзе ў Акадэміі навук — платная.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках