28 снежня 2024, Субота, 20:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія хакеісты абыгралі зборную Швейцарыі

5

Перамога зборнай Беларусі па хакеі дасталася ў авертайме з лікам 2:1.

Зборная Беларусі па хакеі, праводзячы ў Вініпегу вучэбна-трэніровачны збор перад Алімпіядай у Ванкуверы, згуляла першы з двух запланаваных кантрольных паядынкаў з нацыянальнай камандай Швейцарыі. Як паведамляе «Салідарнасць», перамогу ў авертайме святкавала дружына Міхаіла Захарава - 2:1.

Як паведамляе афіцыйны сайт швейцарскай федэрацыі хакея, лік на 9-й хвіліне адкрылі іх суайчыннікі - Віталя Коваля «прабіў» форвард «Берна» Іва Рутэман. На 27-й хвіліне Аляксандр Макрыцкі (яму дапамагалі Андрэй Міхалёў і Віктар Касцючонак) аднавіў парытэт, а за чатыры секунды да заканчэння авертайму сцяганосец беларускай каманды на Гульнях-2010 Алег Антоненка пры дапамозе ўсё таго ж Віктара Касцючонка і Сяргея Задзяленава ў другі раз запаліў чырвоны ліхтар за варотамі швейцарцаў. Прычым абедзве шайбы беларусы закінулі ў большасці.

Гульнявая ж перавага была на баку падапечных Ральфа Кругера. Яны нанеслі 41 кідок па варотах Коваля (размеркаванне па перыядах: 6-12-21-1), беларусы - 24 (9-2-6-7).

Міхаіл Захараў выкарыстаў у гэтым матчы наступных хакеістаў: Коваль - Макрыцкі, Стасенка; Коласаў, Караў; Касцючонак, Усенка; Дзянісаў, Радзінскі - Мялешка, Міхалёў, Антоненка; Угараў, К. Захараў, Задзяленаў; Кулакоў, Стась, Кальцоў; Угараў, Калюжны, Дзямагін.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках