23 снежня 2024, панядзелак, 20:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Януковіч заклікаў Цімашэнка падаць у адстаўку

16

Лідэр Партыі рэгіёнаў Віктар Януковіч заклікае дзеючага прэм'ер-міністра Украіны Юлію Цімашэнка перайсці ў апазіцыю.

Аб гэтым размова ідзе ў заяве лідэра Партыі рэгіёнаў, размешчанай на афіцыйным сайце партыі ў сераду, паведамляе Корреспондент.net.

«Я афіцыйна звяртаюся да прэм'ер-міністра - заклікаю пайсці ў адстаўку і перайсці ў апазіцыю, а таксама да членаў кааліцыі - аб'явіць аб прыпыненні дзейнасці кааліцыі для таго, каб я мог пачаць перамовы з рознымі фракцыямі па пытаннях фармавання новага ўрада», - гаворыцца ў звароце.

Януковіч нагадвае, што аснова дэмакратыі - гэта воля народа, дэмакратычныя лідэры заўсёды прымаюць вынікі народнага волевыяўлення.

«Краіне не патрэбны яшчэ адзін палітычны крызіс. Народ дакладна выступіў за змену ўлады. І прэм'ер-міністр павінна прыняць слушнае рашэнне і сысці ў апазіцыю. Гэта адзіны годны сцэнар рэалізацыі волі народа і яшчэ адзін доказ таго, што Украіна - дэмакратычная краіна не на словах, а на справе», - падкрэслівае Януковіч у сваёй заяве.

Як паведамлялася, у Партыі рэгіёнаў разлічваюць у бліжэйшы час сфармаваць новую кааліцыю і ўжо на наступным тыдні адправіць урад на чале з Цімашэнка ў адстаўку.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках