25 лiстапада 2024, панядзелак, 1:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сястру палітвязня выключаюць з каледжа

Дырэктарка каледжа тэкстыльнай вытворчасці без усялякай бачнай прычыны прыстрашыла Юліі Міхайлавай выключэннем.

Дзяўчыне не далі ніякіх афіцыйных папераў, паведамілі пра выключэнне і папрасілі самастойна забраць дакументы, паведамляе сайт mfront.net.

Людміла Раеўская, дырэктарка каледжа, у якім вучыцца моладзевая актывістка, кажа, быццам дзяўчына ёй нахаміла, калі прасіла дазвол на вызваленне ад заняткаў у дзень судовага працэсу над яе братам Іванам Міхайлавым. З-за суду Юлія Міхайлава была вымушаная прапусціць адзін дзень заняткаў.

10 лютага адбылася педагагічная нарада, на якой прысутнічалі дырэктарка, куратар, майстар каледжа. Пытанне аб пропуску заняткаў нават не ўзнімалася, не адбывалася таксама ніякага галасавання.

З прысутных на нарадзе, акрамя дырэктаркі, ніхто не выказваўся. Дырэктарка каледжа вырашыла аднаасобна выключыць актывістку «Маладога фронту».

Нагадаем, што 1 лютага суд Менскага раёна пакараў Івана Міхайлава арыштам на тры месяцы.

Вернік габрэйска-месіянскай супольнасці «Новы запавет» быў прызнаны вінаватым у здзяйсненні крымінальнага злачынства - «за ўхіленне ад мерапрыемстваў прызыву на вайсковую службу». Малады чалавек адмовіўся ад праходжання тэрміновай вайсковай службы, бо гэта супярэчыць яго рэлігійным перакананням і запатрабаваў прызначэння яму грамадзянскай (альтэрнатыўнай) службы ў адпаведнасці з арт.57 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

«Міжнародная амністыя» прызнала Івана Міхайлава вязнем сумлення.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках