26 снежня 2024, Чацвер, 6:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Камерцыйнае жыллё можа падаражэць на 50%

36

У Беларусі прагназуецца павелічэнне кошту жылля у сувязі з падаражэннем газу.

Міністр будаўніцтва і архітэктуры Аляксандр Селязнёў на прэс-канферэнцыі 11 лютага ў Менску заявіў, што рост кошту будаўніцтва жылля для чаргавікоў у 2010 годзе пры магчымым росце цэн на энерганосьбіты і з улікам іншых фактараў складзе не больш за 10%, перадае БелаПАН.

Калі і на колькі падымецца цана на будаўніцтва жылля для чаргавікоў, пакуль невядома. Селязнёў адзначыў, што яшчэ не прынята рашэнне аб канчатковай цане газу ў бягучым годзе. Паводле яго словаў, вядомая толькі «ўваходзячая цана» на першы квартал - 168 даляраў за тысячу кубаметраў, а таксама кошт для ўнутранага рынку - 180-200 долараў за тысячу кубаметраў.

«Калі цана застанецца такая, то гэта істотна не паўплывае на рост цэн у будаўніцтве, паколькі не будзе ўзнята цана і на іншыя энерганосьбіты. Калі цана на газ падымецца на 28-29%, то гэта выкліча рост тарыфаў на электраэнергію, і адпаведна будуць падвышацца цэны на будматэрыялы», - адзначыў Селязнёў.

«Пакуль рашэння аб падвышэнні тарыфаў на электраэнергію не прынятыя. Калі і гэтыя тарыфы не падвысяцца, не будзе даражэць і будаўніцтва», - сказаў міністр.

Ён адзначыў «асаблівы ўплыў» цаны на газ на кошт вытворчасці цэменту. У яго сабекошце доля цаны на газ складае 40-45%. «Калі рост цэн на газ складзе больш за 10%, то кампенсаваць гэты рост за кошт зніжэння рэнтабельнасці будзе ўжо немагчыма», - сказаў міністр. Ён нагадаў, што ў 2009 годзе цэны на цэмент былі зніжаны на 20%. «Мы спадзяемся, што будуць дасягнуты дамоўленасці, і цана на газ застанецца на ўзроўні 168 даляраў, і тады значнага росту цэн на будаўніцтва жылля не прагназуецца», - падкрэсліў Селязнёў.

Згодна з падлікамі Мінбудархітэктуры, у 2010 годзе кошт 1 кв. м жылля, што будуецца з удзелам ільготнага крэдытавання, у панэльных дамах складзе каля 1 млн. 688 тыс. рублёў.

Разам з тым Селязнёў падкрэсліў, што прагназаваны рост тычыцца толькі жылля для чаргавікоў. «Я не ведаю, можа, камерцыйнае жыллё падаражэе і на 50%», - адзначыў ён.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках