5 лiстапада 2024, aўторак, 17:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Попыт на даляры ў 6 разоў перавысіў прапанову

9

Паводле вынікаў таргоў замежнымі валютамі 11 лютага на Беларускай валютна-фондавай біржы (БВФБ) курс даляра ЗША не змяніўся і склаў 2898 рублёў.

Згодна з дадзенымі БВФБ, у таргах далярам ЗША попыт перавысіў прапанову ў шэсць разоў. Удзел у таргах прынялі 27 банкаў. Аб'ём здзелак склаў 16 млн. 856 тыс. (попыт - 16 млн. 856 тыс., прапанова - 2 млн. 817 тыс.), перадае БелаПАН.

У таргах расейскім рублём удзельнічалі 26 банкаў. Аб'ём здзелак склаў 257 млн. 507 тыс. (попыт - 296 млн. 507 тыс., прапанова - 257 млн. 507 тыс.), а курс вырас на 0,39 рубля і склаў 96,20 беларускага рубля за адзін расейскі.

У таргах еўра прынялі ўдзел 26 банкаў. Аб'ём здзелак склаў 5 млн. 544 тыс. (попыт - 5 млн. 546 тыс., прапанова - 3 млн. 779 тыс.), а курс вырас на 3 рублі і склаў 3989 рублёў за еўра.

З пачатку года курс беларускага рубля да кошыка валют умацаваўся на 0,02%. Пры гэтым да даляра курс знізіўся на 1,22%, да расейскага рубля - на 1,63%, да еўра ўмацаваўся на 2,84%.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках