24 лiстапада 2024, Нядзеля, 21:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На баранавіцкіх складах назапасілася прадукцыі на яшчэ адзін лядовы палац

6

У Баранавіцкім гарвыканкаме прааналізавалі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця горада, і прышлі да высновы: выкананыя толькі 4 паказчыкі з 12.

Па словах старшыні гарвыканкама Віктара Дзічкоўскага, з 11 прадпрыемстваў, якія дапусцілі спад вытворчасці, чатыры - з галіны машынабудавання: агрэгатны, станкабудаўнічы, завод «Атлант» і «Гандльмаш». Так, на заводзе гандлёвага машынабудавання аб'ем вытворчасці знізіўся да 68,8%, зарплата - да 505 тысячаў рублёў у месяц, паведамляе «Еўрарадыё».

Складскія запасы прадукцыі прадпрыемстваў камунальнай уласнасці ў Баранавічах складаюць 12 мільярдаў рублёў. А ў цэлым па горадзе на складах асела прадукцыі амаль на 93,3 млрд рублёў - столькі каштуе пабудаваны нядаўна лядовы палац. Экспарт быў на ўзроўні 61%. На 38% ён меншыўся ў расейскім накірунку.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках