29 снежня 2024, Нядзеля, 8:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Ванкуверы расейскім хакеістам даводзіцца «жэрці» ў McDonald's

31

Некалькім хакеістам алімпійскай зборнай Расеі давялося есці ў рэстаране сеткі McDonald's, бо якасць ежы ў алімпійскай вёсцы іх не задаволіла.

Пра гэта распавялі капітан расейскай каманды Аляксей Марозаў і брамнік Сямён Варламаў.

Хто з гульцоў пайшоў есці ў «забегалаўку» разам з імі, хакеісты не ўдакладнілі, перадае NEWSru.com.

Паводле словаў Марозава, ежа ў алімпійскай вёсцы нясмачная і некаларыйная, а спагеці, якія ён паспрабаваў, было немагчыма есці. «З такім харчаваннем мы працягнем ногі», - сказаў Марозаў, дадаўшы, што яму і іншым хакеістам давялося пайсці ў McDonald's і «душыцца гамбургерамі». Капітан каманды разлічвае, што пытанне з нармальным харчаваннем неўзабаве будзе вырашана.

Варламаў таксама заявіў, што ежа ў рэстаране алімпійскай вёскі яго «абсалютна не задавальняе». Паводле словаў галкіпера, ён і іншыя хакеісты паспрабавалі макароны, «не наеліся і пайшлі жэрці, прабачце за выраз, у McDonald's».

Акрамя таго, Марозаву і Варламаву не спадабаліся ўмовы пражывання ў алімпійскай вёсцы. Абодва гульцы адзначылі, што ў пакоях няма інтэрнэту. Марозаў адзначыў, што ў яго нумары ўсяго адно крэсла, а тэлевізар стаіць на падлозе.

14 і 15 лютага да зборнай Расеі па хакеі далучаюцца гульцы з НХЛ, выкліканыя на Алімпіяду-2010. У сувязі з гэтым запасныя Аляксандр Яроменка, Васіль Кошачкін, Віталь Ацюшаў, Віталь Прошкін і Аляксей Цярэшчанка пакінулі каманду і не засяліліся ў алімпійскую вёску.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках