22 лiстапада 2024, Пятніца, 23:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Саннікаў: «Выбар Украіны - гэта рашучы крок на шляху ўмацавання дэмакратыі»

14

Абранне Януковіча ва Украіне дэманструе нелегітымнасць беларускай улады, лічыць лідэр «Еўрапейскай Беларусі».

Згодна з афіцыйнымі вынікамі выбараў прэзідэнта Украіны лідэр Партыі рэгіёнаў Віктар Януковіч перамог і становіцца наступным прэзідэнтам краіны. Пра гэта абвясціла 14 лютага Цэнтральная выбарчая камісія Украіны.

Сайт charter97.org папрасіў пракаментаваць гэтую падзею лідэра грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэя Саннікава.

«Украіну можна павіншаваць з новым прэзідэнтам, а Віктара Януковіча - з перамогай», - адзначыў Андрэй Саннікаў. - Гэтая краіна настолькі значная для сусветнай палітыкі і для балансу сіл у свеце, што як да, так і пасля прэзідэнцкіх выбараў каментатары спрабуюць аналізаваць, як украінскі выбар адаб'ецца на стасунках з Расеяй, з Еўропай, з ЗША, Беларуссю».

Аднак, як лічыць палітык, важней за ўсё ўплыў гэтых выбараў на саму Украіну.

«Перш за ўсё, выбар Украіны - гэта рашучы крок на шляху ўмацавання дэмакратыі. Шанцы палітыка ў гэтай краіне ацэньваюцца на дэмакратычных выбарах, і толькі такім чынам народ выбірае сваіх лідэраў або адмаўляе ім у даверы», - упэўнены лідэр «Еўрапейскай Беларусі».

Паводле словаў Андрэя Саннікава, абранне Віктара Януковіча наглядна дэманструе нелегітымнасць беларускай улады, якая панічна баіцца любых выбараў.

«Віктар Януковіч перамагае ўжо ў другі раз. Першы раз - на парламенцкіх выбарах 2006 года. Да гэтага ён удзельнічаў у зусім не дэмакратычным сцэнары змены ўлады і прайграў. Сілу сваю ён даказаў на дэмакратычных выбарах. Менавіта дэмакратычная легітымнасць лідэра дазваляе на роўных размаўляць з светам, адстойваць нацыянальныя інтарэсы, з'яднаць народ.

Чацвёрты ў найноўшай гісторыі прэзідэнт Украіны на аснове свайго ўласнага палітычнага досведу мае ўсе шанцы стаць і агульнанацыянальным лідэрам Украіны, і лакаматывам дэмакратычных рэформаў у рэгіёне», - лічыць Саннікаў.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках