25 снежня 2024, Серада, 17:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Транснафтапрадукт» не будзе будаваць у Беларусі другое адгалінаванне нафтаправода

1

Пра гэта заявіў журналістам 16 лютага прэзідэнт кампаніі Уладзімір Шымановіч.

«Мы не будуем другое адгалінаванне ў Беларусі і не збіраліся. Мы рэканструюем і капітальна рэмантуем свой трубаправод у Беларусі», - цытуе Шымановіча РІА Навіны.

Паводле яго словаў, калі ў некаторых месцах нафтапрадуктаправода капрамонт будзе прызнаны немэтазгодным з-за моцнай зношанасці, труба будзе заменена. Але ў любым выпадку яна будзе праходзіць у адным калідоры, падкрэсліў кіраўнік кампаніі.

Віцэ-прэзідэнт «Транснафтапрадукта» Уладзімір Назараў у сваю чаргу паведаміў, што штогадовая прапускная здольнасць трубы ў Беларусі складае 4 млн. тон нафтапрадуктаў, і гэта цалкам адпавядае планам кампаніі. Ён таксама дадаў, што павелічэнне магутнасці не з'яўляецца мэтай рэканструкцыі, якая праводзіцца.

Нагадаем, 15 студзеня на прэс-канферэнцыі ў Менску першы намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях Беларусі Валянцін Карпіцкі паведаміў, што расейскае прадпрыемства «Захадтранснафтапрадукт» (яно ўваходзіць у склад ААТ «Транснафтапрадукт») плануе пракласці па тэрыторыі Беларусі новую нітку нафтапрадуктаправода, паралельную дзеючай. Гэта неабходна для таго, каб пасля вывесці з эксплуатацыі ўчасткі трубаправода, якія адпрацавалі свой тэрмін, растлумачыў ён.

З-за зношанасці трубаправода «Захадтранснафтапрадукта» на тэрыторыі Беларусі неаднаразова адбываліся ўцечкі дызельнага паліва: у сакавіку і траўні 2007 года, а таксама ў лютым 2008-га.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках