24 снежня 2024, aўторак, 4:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эксперты ЕЗ: Дэвальвацыя беларускага рубля непазбежная

42

Пра гэта кажацца ў апублікаваным Еўракамісіяй дакладзе «Беларусь: сацыяльная абарона і сацыяльная інтэграцыя».

Беларусі прыйдзецца пайсці на дэвальвацыю нацыянальнай валюты, каб пагасіць дэфіцыт бягучага рахунку плацёжнага балансу. На думку спецыялістаў, на гэты момант крыніцы фінансавання дэфіцыту плацёжнага балансу ў Беларусі вельмі абмежаваныя. «Беларускі ўрад дагэтуль разлічвае на знешнія запазычанні, але, у выпадку калі палітыка стабільнага абменнага курсу будзе захаваная, дэфіцыт бягучага рахунку ў 2009 і 2010 гадах дасягне небяспечнай велічыні ў 13-15% ад ВУП», — кажацца ў дакладзе, які прыводзіць агенцтва БелаПАН.

Прымаючы да ўвагі даволі змрочныя прагнозы адносна працягласці сусветнага эканамічнага крызісу, эксперты сумняюцца, што падобны дэфіцыт можа быць прафінансаваны выключна пазыкамі. Усё гэта, На думку спецыялістаў, «робіць дэвальвацыю, якая можа спалучацца з мерамі, накіраваным на скарачэнне ўнутранага попыту, больш верагоднай, калі не непазбежнай».

У той жа час аўтары дакладу адзначаюць, што дэвальвацыя пагоршыць эканамічнае становішча найбяднейшых хатніх гаспадарак. Яны нагадваюць, што ў пачатку 2009 года пасля кансультацыяў з МВФ беларускія ўлады, сутыкнуўшыся з аналагічнымі цяжкасцямі, пайшлі на адзіначасовую дэвальвацыю нацыянальнай валюты на 20,45%. Аднак, на іх думку, гэты крок быў недастатковым ні для аднаўлення коштавай канкурэнтаздольнасці (паколькі краіны — асноўныя гандлёвыя партнёры дэвальвавалі свае валюты яшчэ больш), ні для памяншэння ўнутранага попыту на імпарт. У выніку імпарт скараціўся ў значна меншай ступені, чым экспарт, што прывяло да далейшага росту дэфіцыту бягучага рахунку.

Нароўні са скарачэннем экспарту ў выніку сусветнага крызісу спецыялісты называюць праблемай Беларусі абмежаваныя магчымасці прыцягнення кароткатэрміновых гандлёвых крэдытаў, якія раней былі асноўным сродкам аплаты імпартных кантрактаў.

«У выніку фінансаванне перманентнага дэфіцыту бягучага рахунку плацёжнага балансу, які працягвае расці, стала хранічнай праблемай сучаснай Беларусі. Гэтыя праблемы маюць непасрэдны ўплыў на размеркаванне прыбытку ў краіне. Знешні дэфіцыт павінен быць прафінансаваны, а (альбо) нацыянальная валюта — дэвальваваная», — робяць выснову эксперты.

У дакладзе адзначаецца, што меркаванне экспертаў не абавязкова супадае з пазіцыяй Еўракамісіі.

10 лютага на канферэнцыі ў Менску «Шлях Беларусі ў Еўропе» кіраўнік місіі МВФ у Беларусі Крыс Джарвіс заявіў, што для беларускай банкаўскай сістэмы будзе вялікім выпрабаваннем у бягучым годзе захаваць стабільнасць нацыянальнай валюты.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках