24 лiстапада 2024, Нядзеля, 22:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску прайшла акцыя салідарнасці з вязнем сумлення Янам Міхайлавым (Фота)

1

У Дзень салідарнасці 16 лютага актывісты «Маладога фронту» раздавалі ўлёткі каля Камароўскага рынка з інфармацыяй пра арыштаванага верніка Яна Міхайлава.

Моладзевыя актывісты імкнуцца такім чынам прыцягнуць увагу грамадства да праблемы арышту за патрабаванне аб праходжанні альтэрнатыўнай службы.

Як паведамляе прэс-служба «Маладога фронту», у Яна Міхайлава чатыры сястры і два брата, ён з'яўляецца старэйшым, дапамагаў сям'і зарабляць грошы. Калі яго забіралі ў армію, малады чалавек прасіў альтэрнатыўную службу, у выніку атрымаў тры месяцы турмы.

Мяркуецца, што ваенкамат адмовіў актывісту ў рэзервовай службе за тое, што Ян Міхайлаў удзельнічаў у акцыях апазіцыі. Канстытуцыяй РБ замацаванае права на альтэрнатыўную службу, хаця адпаведнае заканадаўства ў Беларусі яшчэ не распрацаванае.

Аўтарытэтная праваабарончая арганізацыя «Міжнародная Амністыя» 3 лютага прызнала Яна Міхайлава вязнем сумлення.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках