24 снежня 2024, aўторак, 2:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітжаўнеру Скрабцу забаранілі праводзіць канцэрт беларускай музыкі

Гвалтоўна прызваны ў армію актывіст апазіцыі Яўген Скрабец планаваў арганізаваць канцэрт беларускіх музыкаў у сваёй частцы.

Кіраўніцтва ваеннай часткі ў Жлобіне спецыяльна цягнула з адказам і, у выніку, дало адмову, ігнаруючы значную частку салдацкіх подпісаў за арганізацыю канцэрту, паведамляе сайт mfront.net.

Палітжаўнер Яўген Скрабец сабраў подпісы (падпісалася больш за палову салдатаў часткі), і перадаў заяву адміністрацыі. Аднак кіраўніцтва выказала шмат заўвагаў і прымушала некалькі разоў пераафармляць рапарт. У выніку канчатковы варыянт прапановы быў зроблены толькі 8 лютага. Планавалася, што на працягу 15 дзён намеснік камандзіра брыгады па ідэалагічнай працы Макарэвіч дасць адказ.

Учора ўвечары Яўгену Скрабцу паведамілі, што план культурных мерапрыемстваў на 2010 год ужо складзены і канцэрт беларускіх музыкаў не адбудзецца. Подпісы салдатаў у падтрымку канцэрту праігнаравалі.

Нагадаем, што Яўген Скрабец быў гвалтоўна прызваны ў армію і з 21 верасня 2009 года праходзіць тэрміновую службу ў Жлобіне.

Ваенкамат вёў сапраўднае «паляванне» на берасцейскага маладафронтаўца, нават з яго выкраданнем супрацоўнікамі міліцыі і гвалтоўным змяшчэннем у шпіталь.

Нягледзячы на тое, што моладзевы актывіст мае сур'ёзнае захворванне спіны, з якім служба ў арміі забароненая, паўторная медыцынская камісія, якая прайшла на запатрабаванне ваенкамата, прызнала маладога чалавека прыдатным для службы.

Супраць моладзевых актывістаў у Беларусі дзейнічае так званы «палітычны прызыў» - нягледзячы на наяўнасць прычынаў для адтэрміноўкі службы ў арміі, парушаючы закон, іх фактычна гвалтам размяркоўваюць у вайсковыя часткі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках