30 снежня 2024, панядзелак, 23:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вярхоўны суд адмовіўся зарэгістраваць БХД

1

На судовае паседжанне некаторых сустаршыняў партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» нават не пусцілі.

Вярхоўны суд адмовіў заснавальнікам партыі БХД у пазове супраць Міністэрства юстыцыі. Суддзя Валянціна Кулік абвесціла, што рашэнне Мінюста аб нерэгістрацыі партыі было законным, перадае «Радыё Свабода».

Мінюст заяўляў, што не зарэгістраваў партыю, бо па выніках апытання заснавальнікаў партыі БХД нібыта былі атрыманыя доказы парушэння працэдуры вылучэння дэлегатаў з'езду: некаторыя заснавальнікі партыі недакладна ўказвалі колькасць актывістаў, якія прысутнічалі на рэгіянальных сходах па вылучэнні дэлегатаў.

Сустаршыня аргкамітэта па стварэнні БХД Павал Севярынец, каментуючы прысуд, паведаміў, што, магчыма, заснавальнікі пойдуць яшчэ на адзін, трэці па ліку, устаноўчы сход. Ён можа адбыцца ў красавіку-траўні.

У зале суда прысутнічалі прадстаўнікі амбасадаў ЗША, Германіі. Сустаршыні БХД абураліся, што іх не прапусцілі ў залу суда, хаця яны не спазніліся, а прыйшлі за дзве хвіліны да пачатку.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках