5 лiстапада 2024, aўторак, 3:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнку не запросяць у Літву да «пералому ў справе Усхопчыка»

5

Даля Грыбаўскайтэ не збіраецца запрашаць Лукашэнку на святкаванне Дня незалежнасці Літвы, калі ў справе генерала Усхопчыка не адбудзецца зрухаў.

Пра гэта 18 лютага заявіла прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ.

«Што тычыцца запрашэння Лукашэнкі – у справе Усхопчыка мусіць адбіцца пералом. Калі ён адбудзецца, тады абмяркуем», - сказала літоўскі лідэр.

Разам з тым, кіраўнік літоўскай дзяржавы сказала, што ў Літвы няма юрыдычнай падставы патрабаваць экстрадыцыі з Беларусі Усхопчыка, перадае DELFI.

«У мяне ёсць высновы з нашай пракуратуры, а ў іх - тое, пра што пракуратура публічна не гаворыць. Да прыкладу, адзін сказ, які мяне вельмі зацікавіў: «У Літвы няма юрыдычнага заснавання па дзеючай двухбаковай дамове патрабаваць экстрадыцыі Усхопчыка, грамадзяніна Беларусі», - сказала Даля Грыбаўскайтэ.

У сувязі з гэтым літоўскі лідэр заявіла: «Калі дамова не прадугледжвае такую магчымасць, то чым пракуратура займалася 20 гадоў? Імітавалі працу? Дасылала просьбы, ведаючы пра тое, што грамадзяніна па гэтай дамове не выдадуць?».

Раней прэзідэнт Літвы адзначала, што пытанне аб экстрадыцыі Усхопчыка можа вырашыцца «палітычна», у выніку перамоваў з Аляксандрам Лукашэнкам.

Нагадаем, што літоўскія праваахоўныя органы падазраюць грамадзяніна Беларусі Уладзіміра Усхопчыка ў тым, што ён даў загад страляць па бяззбройных людзях у Вільні.

Генерал Уладзімір Усхопчыка узначальваў Віленскі гарнізон падчас падзеяў 13 студзеня 1991 года. Пры спробе савецкіх ваенных захапіць віленскую тэлевежу загінула 14 мірных жыхароў і больш за 1000 чалавек пацярпелі. Адзін час Усхопчык займаў пасаду намесніка міністра абароны Беларусі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках