28 снежня 2024, Субота, 1:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія біятланісты выйгралі два медалі Алімпіяды

53
Беларускія біятланісты выйгралі два медалі Алімпіяды

Першыя алімпійскія медалі для Беларусі заваявалі біятланісты Дар'я Домрачава і Сяргей Новікаў.

У індывідуальнай гонцы на 15 км з чатырма агнявымі рубяжамі на Алімпійскіх гульнях у Ванкуверы Дар'я Домрачава выйграла бронзу. Дар'я дапусціла адзін прамах на другім агнявым рубяжы і адстала ад лідэра на 28,2 сек.

Перамогу на Алімпійскіх гульнях упершыню ў кар'еры святкавала нарвежка Тора Бергер, якая таксама дапусціла адзін недакладны стрэл. Алімпійская чэмпіёнка пераадолела дыстанцыю за 40 хв. 52,8 сек. Срэбра выйграла Алена Хрусталёва з Казахстана, якая была бездакорная ў стральбе і саступіла нарвежцы 20,7 сек, перадае БелТА.

Нядрэнныя вынікі паказалі і астатнія беларускія біятланісткі. Дзевятай стала Людміла Калінчык з адным прамахам і вынікам 42 хв. 39,1 сек. Вольга Кудрашова заняла 16-е месца, закрыўшы ўсе мішэні і пераадолеўшы дыстанцыю за 42 хв. 39,1 сек. Надзея Скардзіно з адным прамахам і вынікам 44 хв. 09,4 сек. размесцілася на 28-м радку.

Затым на лыжню вышлі мужчыны. Залаты медаль заваяваў нарвежац Эміл-Хегле Свендсэн (48.22,5; 0+0+0+1). Срэбныя ўзнагароды ў беларуса Сяргея Новікава і яшчэ аднаго нарвежца Олі-Эйнара Б'ёрндалена, якія паказалі адзін час (48.32,0). Пры гэтым скандынаў атрымаў дзве штрафныя хвіліны (0+1+0+1), а Новікаў — ніводнай. Больш нізкая хуткасць не дазволіла беларускаму спартоўцу захаваць першае месца, на якім ён знаходзіўся пасля чацвёртай стральбы.

За час выступлення беларускіх спартоўцаў на зімовых Алімпіядах самастойнай камандай у біятлоне заваяваныя чатыры медалі. Першая на рахунку Святланы Парамыгінай (1994 год, Лілехамер, спрынт, «срэбра»), другая — Аляксея Айдарава (1998 год, Нагана, індывідуальная гонка, «бронза»).

Медалі Домрачавай і Новікава сталі сёмым і восьмым для беларускіх спартоўцаў на зімовых Алімпійскіх гульнях пасля здабыцця краінай незалежнасці. У 1994 годзе заваяваныя два срэбныя медалі, у 1998-м — два бронзавыя, у 2002-м (Солт-Лэйк-Сіці) — адзін бронзавы, у 2006-м (Турын) — адзін срэбны.

Напісаць каментар 53

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках