24 снежня 2024, aўторак, 2:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Польшчы заклікае беларускія ўлады вярнуць Польскі дом

5

Міністэрства замежных справаў Польшчы настойвае на тым, каб Польскі дом быў перададзены неафіцыйнаму Саюзу палякаў у Беларусі.

Пра гэта заявіў у сойме прадстаўнік знешнепалітычнага ведамства Польшчы Ян Баркоўскі.

«Нашыя ўмовы, якія высоўваюцца ўладам Беларусі, прадугледжваюць вяртанне ўласнасці польскай меншасці, як гэта было да перыяду напружанасці, які распачаўся ў апошнія тыдні», - адзначыў Ян Борковский.

Пры гэтым ён дадаў, што Варшава разлічвае на правядзенне перамоваў, якія прывялі б да перадачы Саюзу палякаў у Беларусі на чале з Анжалікай Борыс польскіх дамоў, «якія былі страчаныя і не служаць справе польскай меншасці», прыводзіць «БДГ» словы польскага дыпламата.

У цяперашні час, заявіў Ян Баркоўскі, паміж Беларуссю і іншымі еўрапейскімі краінамі ідзе «прагматычнае эканамічнае супрацоўніцтва, якое не лічыцца з тымі катэгорыямі, якія для Польшчы надзвычай важныя».

На гэтым тыдні суд Валожынскага раёна прыняў рашэнне аб перадачы Польскага дома ў Івянцы праўладнаму Саюзу палякаў на Беларусі. У той жа час польскія ўлады настойваюць на тым, каб Польскі дом быў перададзены неафіцыйнаму Саюзу палякаў у Беларусі на чале з Анжалікай Борыс. Варшава лічыць, што беларускія ўлады ў 2005 годзе арганізавалі раскол польскай меншасці (на два Саюзы палякаў), каб стварыць лаяльную сабе польскую арганізацыю.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках