23 снежня 2024, панядзелак, 20:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канцылярыя Леха Качыньскага пра Беларусь: «Ці павага правоў чалавека, ці ізаляцыя»

18

Польшча папярэджвае, што рэжым Лукашэнкі чакае ізаляцыя ў выпадку, калі ён не стане паважаць правы чалавека.

У інтэрв'ю польскім СМІ кіраўнік міжнароднага аддзела канцылярыі прэзідэнта Польшчы Марыюш Хандзлік звярнуўся да ўладаў Беларусі адносна правоў нацыянальных меншасцяў і правоў чалавека. Паводле яго словаў, афіцыйны Менск павінен зрабіць выбар: ці павага гэтых правоў, ці ізаляцыя, перадае «Радыё Свабода».

Марыюш Хандзлік падкрэсліў, што апошнія падзеі ў Івянцы – не адзінкавы прыклад парушэння правоў этнічных палякаў у Беларусі.

«Гэта частка больш шырокай праблемы, якая доўжыцца ўжо працяглы час», - нагадаў Хандзлік.

«Улады парушаюць нормы, усталяваныя Радай Еўропы і АБСЕ - арганізацыямі, у якія ўваходзіць Беларусь», - сказаў кіраўнік міжнароднага аддзела канцылярыі прэзідэнта Польшчы.

Па словах Марыюша Хандзліка, Варшава будзе адстойваць правы польскай меншасці, у тым ліку на форуме Еўразвяза.

Нагадаем, што 17 лютага Сейм Польшчы прыняў рэзалюцыю, якая асуджае дзеянні беларускіх уладаў. «У сувязі з новай хваляй рэпрэсіяў супраць Саюза палякаў у Беларусі, а таксама яго актывістаў, парламент лічыць, што варта вярнуць палітыку санкцыяў у дачыненні да Беларусі» -- сказана ў рэзалюцыі, прапанаванай спікерам Сейма Браніславам Камароўскім.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках