24 лiстапада 2024, Нядзеля, 7:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Ляпіс Трубяцкі» правязе «Культпрасвет» па Беларусі

11

Гурт «Ляпіс Трубяцкі» у сакавіку здзейсніць тур па Беларусі з праграмай «Культпрасвет».

Акрамя ўласна выканання песняў у межах двухгадзіннага перфоманса музыкі абяцаюць таксама правесці масавыя літаратурныя чытанні і вярнуць карыснае ў сферу забаўляльнага, паведамляе TUT.by.

Альбом «Культпрасвет» выйшаў мінулай восенню (дакладней, па традыцыі быў выкладзены для бясплатнай запампоўкі ў інтэрнэт), але аднайменная праграма дагэтуль не была афіцыйна прадстаўленая беларускай публіцы – «Ляпісы» актыўна гастралявалі па Расеі, Украіне і Казахстане.

«Гэта нашая самая магутная і доўгая праграма, у якую ўвайшлі лепшыя песні з трох нашых апошніх альбомаў, – лічыць Сяргей Міхалок. – Упершыню за сваю гісторыю граем каля 30 песняў – паўнавартасны двухгадзінны вялікі рок-канцэрт. Мяне радуе, што ў Беларусі праграма з'явіцца ўжо ў сыграным і адточаным выглядзе – мы можам свабодна жангляваць яе рэпертуарным, артыстычным і мастацкім складнікамі».

Канцэрты «Ляпісаў» даўно вышлі па-за межамі банальнага абмену флюідамі і дэцыбеламі паміж «кумірамі» і «прыхільнікамі», але гэтым разам акрамя ўсяго іншага група ставіць перад сабой цалкам канкрэтную асветніцкую мэту, якая як найлешп адпавядае назве праграмы.

«У наш час забаўкі занадта часта пабудаваныя на адключэнні кагнітыўных пазываў мозгу, у выніку чаго агульны ўзровень індывідуальнай культуры імкліва падае, – кажа лідэр «Ляпісаў». – У межах нашых выступаў мы імкнемся вярнуць карыснае ў сферу забаўляльнага. Таму ў нашай праграме вельмі шмат эзатэрычных і тэалагічных знакаў, а таксама шмат міфалогіі – ад старажытнашумерскай да грэчаскай. Нароўні з гэтым адбываюцца масавыя літаратурныя чытанні – рэдкі від сучаснага адпачынку. Гучаць вершы Восіпа Мандельштама, Аляксандра Блока, Веліміра Хлебнікава, Янкі Купалы, Максіма Багдановіча, а таксама самага загадкавага паэта сучаснасці Юзіка Кілевіча. Таму на канцэртах мы асабліва хацелі б бачыць двоечнікаў, другагоднікаў і іншыя катэгорыі непаспяваючых – мы хочам пайсці па слядох вялікага педагога Макаранкі і абудзіць у іх цягу да ведаў».

Графік тура:

12 сакавіка – Гомель, ГЦК

13 сакавіка – Віцебск, «Энергія»

14 сакавіка – Магілёў, «Ліга»

19 сакавіка – Берасце, Zio Pepe

20 сакавіка – Гародня, «Парламент»

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках