26 снежня 2024, Чацвер, 20:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хакеісты прайгралі швейцарцам і пакідаюць Алімпіяду

52

Зборная Беларусі па хакеі пад кіраўніцтвам Захарава не выйшла ў чвэрцьфінал алімпійскага турніру.

23 лютага ў стыкавым матчы супраць каманды Швейцарыі яна пацярпела паразу па булітах з лікам 2:3 (1:1, 1:1, 0:0, 0:0, буліты — 1:2), перадае БелаПАН.

Шайбы закінулі: 1:0 — Аляксей Калюжны (0.59, пас — Віктар Касцючонак), 1:1 — Жульен Шпрунгер (12.25, у большасці, асістэнты — Раман Вік, Марцін Плюс), 1:2 — Гнат Даменікелі (27.07, у большасці, асістэнты — Марк Штрайт, Севярын Бліндэнбахер), 2:2 — Канстанцін Захараў (35.42, у большасці, асістэнты — Аляксей Угараў, Мікалай Стасенка).

Буліты: 0:1 — Томас Дэрунс, 0:1 — Алег Антоненка (брамнік парыраваў); 0:2 — Рамана Лем, 1:2 — Дзмітры Мялешка; 1:2 — Іва Рутэман (брамнік парыраваў), 1:2 — Сяргей Касціцын (брамнік парыраваў).

Кідкі — 22:43 (7:16, 4:10, 8:11, 3:5, 0:1) на карысць швейцарцаў, штрафны час — 6:10 (Аляксей Калюжны, 11.13, Аляксей Угараў, 20.21, Сяргей Дземагін, 26.46 — Рамана Лем, 10.15, Сандзі Жанэн, 29.32, Маціяс Зегер, 34.55, Севярын Бліндэнбахер, 43.14, Раман Вік, 63.30).

Напярэдадні алімпійскага турніру Беларусь і Швейцарыя правялі два спарынгі ў Вініпеге. Першы выйгралі беларусы (2:1, у авертайме), другі — швейцарцы (6:2).

У папярэднім раўндзе спаборніцтваў Беларусь прайграла Фінляндыі (1:5), Швецыі (2:4) і выйграла ў Германіі (5:3), заняўшы ў сваёй групе трэцяе месца і дзевятае ў зводнай табліцы. Па выніках турніру Беларусь таксама зойме дзевятае месца. Колькасць кідкоў за чатыры матчы — 70:166, штрафны час — 32:28.

На дэбютных для сябе АГ-1998 у Нагана беларускія хакеісты былі сёмымі, на АГ-2002 у Солт-Лэйк-Сіці — чацвёртымі. На АГ-2006 у Турыне зборная, якая гуляла пад кіраўніцтвам Міхаіла Захарава, не патрапіла, прайграўшы кваліфікацыйны турнір у Рызе.

Напісаць каментар 52

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках