27 снежня 2024, Пятніца, 13:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Малады фронт» патрабуе прыцягнуць супрацоўнікаў МУС да крымінальнай адказнасці

3

Моладзевыя актывісты абскардзяць жорсткі разгон мірнай акцыі ў Дзень святога Валянціна.

Актывісты «Маладога фронту» падалі ў пракуратуру Цэнтральнага раёна г.Менска восем скаргаў на незаконнае затрыманне, збіццё, канфіскацыю рэчаў, абразы і лаянку з боку супрацоўнікаў міліцыі 14 лютага.

Асноўныя патрабаванні ў скаргах – даць прававую ацэнку, вызначыць міліцыянтаў, якія паводзілі сябе супрацьпраўна, прыцягнуць іх да адказнасці.

Асобнае патрабаванне ў скарзе прэс-сакратаркі «Маладога фронту» Таццяны Шапуцькі – завесці крымінальную справу за наўмыснае нанясенне цялеснага пашкоджання (арт.153 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь). Таксама напісалі скаргі намеснікі старшыні арганізацыі Наста Палажанка, Мікола Дземідзенка, Іван Шыла і іншыя актывісты.

Нагадаем, што 14 лютага, падчас правядзення «Маладым фронтам» мірнай акцыі ў гонар Дня святога Валянціна былі затрыманыя і збітыя дзесяткі актывістаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках