25 снежня 2024, Серада, 12:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З-за Мытнага саюза «Мотаршоў» увесну не будзе

5

У 2010 годзе аўтамабільную выставу «Мотаршоў», якая праходзіць у беларускай сталіцы, вырашылі перанесці.

«Мотаршоў» пройдзе ў Менску не ўвесну, а ўвосень — з 21 па 26 верасня, паведаміла БелТА памочніца дырэктара па выставачнай дзейнасці ТАА «Рэмарк» Надзея Колесава.

Паводле яе словаў, асноўная прычына пераносу даты правядзення аўтасалона звязаная з тым, што да таго моманту будзе канчаткова сфармаваная заканадаўчая база па збіранні мытных пошлінаў для фізічных і юрыдычных асобаў на ўвоз аўтамабіляў.

Заяўкі з боку кампаніяў-удзельніцаў ужо сталі паступаць у кампанію. «Аднак пакуль рана казаць, ці стала жадаючых прыняць удзел у мерапрыемстве больш ці менш», — патлумачыла Надзея Колесава.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках