24 снежня 2024, aўторак, 19:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Працаўнікі Аршанскага ільнокамбіната патрабуюць паляпшэнні ўмоваў працы

13

234 працаўніка Аршанскага ільнокамбіната падпісалася пад зваротам у адміністрацыю Лукашэнкі.

«Мы, працаўнікі прадзільнага цэха фабрыкі №2 Аршанскага ільнокамбіната выказваем сваё абурэнне несуразмернасцю цяжкасці нашай працы, умоваў працы з зарабатнай платай, якая існуе. Падвышаная вільготнасць, шум, тэмпературны рэжым, праца ў начны час прыводзяць да прафесійных захворванняў. Зарабатная плата пры выкананні плана і працы ў выходныя дні складае 500–600 тысячаў рублёў…» - кажацца ў звароце.

Як паведамляе Regionby.org, супрацоўнікі ільнокамбіната просяць павялічыць зарабатную плату мінімум у два разы.

Пасля адпраўкі звароту адміністрацыя ільнокамбіната правяла сход са скаржнікамі. Ткачам распавядалі пра тое, як ганебна яны сябе паводзяць, пра тое, што ў Кітаі ўзровень зарабатнай платы яшчэ меншы і як цяжка працаваць салігорскім шахцёрам. Усё гэта выклікала толькі смех.

Нагадаем, што з пачаткам крызісу і праведзенай рэзкай аднамомантавай дэвальвацыяй у Беларусі значна пагоршыўся ўзровень жыцця. Працаўнікоў беларускіх прадпрыемстваў сталі пераводзіць на няпоўны працоўны дзень. Шмат каму знізілі зарплату. У сувязі з гэтым на некаторых заводах ужо праходзілі хваляванні.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках