Грабоўскі не будзе ўдзельнічаць у Алімпіядзе
6- 3.02.2010, 12:55
Лідэр зборнай Беларусі па хакеі Міхаіл Грабоўскі прапусціць алімпійскі турнір у Ванкуверы з-за траўмы.
Пра гэта паведамляе РИА «Новости»» са спасылкай на «Toronto Star».
Форвард, які аднаўляецца пасля пералому кісці, што здарыўся ў пачатку студзеня, не атрымаў дазволу ад свайго клуба «Таронта» выступіць на Алімпіядзе. Грабоўскі спадзяваўся паспець залячыць траўму, аднак «Мэйпл Ліфс», чый атакуючы патэнцыял і без таго вельмі бедны, не хочуць рызыкаваць здароўем аднаго з самых выніковых сваіх нападаючых.
У 42 матчах рэгулярнага чэмпіянату НХЛ Грабоўскі набраў 25 балаў (7+18).
На групавым этапе алімпійскага турніру зборная Беларусі згуляе з камандамі Фінляндыі, Швецыі і Германіі.