23 лiстапада 2024, Субота, 17:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З 4 лютага тэхагляд падаражэў (Табліца)

Улады тлумачаць падаражэнне тэхагляду павелічэннем стаўкі падатку на дададзеную вартасць з 18% да 20%.

Як раней паведамлялася, з 4 лютага тарыфы на паслугі па правядзенні дзяржаўнага тэхнічнага агляду транспартных сродкаў павялічыліся ў сярэднім на 5%. Гэтае рашэнне прадугледжанае пастановай N11 ад 21 студзеня міністэрства эканомікі, заявілі «Інтэрфаксу» у прэс-службе міністэрства.

«Улічваючы, што з 1 студзеня бягучага года стаўка падатку на дададзеную вартасць павялічылася з 18% да 20%, і тое, што за час дзеяння ранейшага прэйскуранта адбылося павелічэнне выдаткаў на аказанне паслугаў, Мінэканомікі зацвердзіла новы прэйскурант на паслугі па правядзенні дзяржаўнага тэхнічнага агляду транспартных сродкаў», - распавялі ў прэс-службе.

Там удакладнілі, што, паводле пастановы, рост тарыфаў на паслугі па правядзенні дзяржаўнага тэхнічнага агляду транспартных сродкаў складзе ў сярэднім 5%.

Новы прэйскурант на паслугі па правядзенні дзяржаўнага тэхнічнага агляду транспартных сродкаў уступае ў сілу з 4 лютага 2010 года. Тое, як зменяцца кошты, можна ўбачыць у табліцы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках