26 снежня 2024, Чацвер, 5:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Квіткі на «Rammstein» нечакана падаражэлі

18

На канцэрт нямецкага гурта прадаюцца тыя ж квіткі, што і раней, але цяпер яны даражэйшыя на 30 тысяч беларускіх рублёў.

Ужо некалькі дзён усе распаўсюднікі ў адказ на спробу набыць квіточак на «Rammstein» разводзілі рукамі - іх няма, паведамляе «Народная Воля».

Сёння на сайце Палаца Рэспублікі з'явілася інфармацыя пра тое, што квіткі ўжо зноў у продажы. Кошт квіткоў, якія засталіся, вар'іруецца ад 150 да 250 тысяч беларускіх рублёў.

Як растлумачылі ў касах Палаца Рэспублікі, гэта квіткі на месцы тых трыбун «Менск-Арэны», што раней каштавалі 120 - 220 тысяч. Проста другая партыя стала даражэйшая на 30 тысяч.

У іншых касах горада квіткі на «Rammstein» павінны з'явіцца 6 лютага.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках