24 лiстапада 2024, Нядзеля, 23:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску знеслі экскаватарам помнік архітэктуры 19 стагоддзя (Фота, відэа)

21

Будаўнікі «Мінскай спадчыны» зруйнавалі помнік архітэктуры, нягледзячы на прадпісанне Міністэрства культуры «весці разборку ручным спосабам».

Прадпрыемства «Мінская спадчына» зруйнавала помнік архітэктуры 19 стагоддзя раптоўна — вечарам 6 лютага, калі ў чыноўнікаў, якія тэарэтычна маглі спыніць беззаконне, быў выходны. Барацьба за гэты дом 19 стагоддзя па вуліцы Рэвалюцыйная 24а ў Менску, які афіцыйна з'яўляецца помнікам архітэктуры, вялася амаль паўгода, перадае «Еўрарадыё».

Спачатку «Мінская спадчына» паспрабавала знесці дом увогуле без дазволу Міністэрства культуры. Калі грамадскасць пачала абурацца, «Мінская спадчына» заднім чыслом падала запыт на дазвол ва Упраўленне па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры — і такі дазвол атрымала. Там чорным па белым значылася: «весці разборку будынка ручным спосабам», каб пасля выкарыстаць старую цэглу пры аднаўленні.

Аднак пасля гэтага «Мінская спадчына» зруйнавала палову будынка пры дапамозе бульдозера. Упраўленне па ахове гісторыка-культурнай спадчыны не прыняло ў сувязі з гэтым ніякіх рэзкіх мер. Адзінае што, руйнаванне прыпынілі, і пэўны час будаўнікі сапраўды разбіралі дом уручную.

6 лютага галоўны інжынер «Мінскай спадчыны» даў будаўнікам вусны загад знесці дом экскаватарам. За тры гадзіны ад помніка архітэктуры 19 стагоддзя засталася куча бітай цэглы. Адметна, што разам з будынкам былі знішчаныя і фрэскі 19 стагоддзя, якія выявіліся там у працэсе даследаванняў. Колькі ўсяго было фрэсак пад слоем тынку – ніхто нават не даследваў.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках