24 лiстапада 2024, Нядзеля, 18:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Попыт на даляры ў студзені больш чым у 2 разы перавысіў прапанову

7

На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы (БВФБ) у студзені попыт на даляры ЗША склаў 603,270 млн і перавысіў іх прапанову на 360,535 млн.

Пра гэта паведамляе ПРАЙМ-ТАСС са спасылкай на дадзеныя БВФБ. Пры гэтым фактычны аб'ём пагадненняў з далярамі быў роўны 603,2 млн.

Курс беларускага рубля за справаздачны месяц знізіўся да даляра на 1,1% да 2 890:1, а з 1 студзеня 2009 года па 31 студзеня 2010-га - на 31,4% (з 2 200:1).

Попыт на еўра (364,242 млн) у студзені перавысіў прапанову на 111,860 млн. Фактычны аб'ём пагадненняў - 413,930 млн еўра. У студзені курс беларускай валюты да еўрапейскай падвысіўся на 2% да 4 036,17:1.

У сваю чаргу, прапанова расейскіх рублёў (6,283 млрд) у студзені перавысіла попыт на 495,219 млн. Фактычны аб'ём пагадненняў склаў 6,435 млрд рублёў. Курс беларускага рубля да расейскага за месяц панізіўся на 0,5% да 94,97:1.

Профільныя эксперты адзначаюць, што розніца паміж попытам і прапановай замежнай валюты на БВФБ задавальняецца за кошт золатавалютных рэзерваў Нацбанка Беларусі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках