24 лiстапада 2024, Нядзеля, 8:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канстытуцыйны суд адмовіўся ацэньваць «палітычны» артыкул КК

3

Замест разгляду пытання аб адмене ў Крымінальным Кодэксе Беларусі артыкула 193-1 Канстытуцыйны суд даслаў адпіску.

Актывіст «Маладога фронту» Кірыл Атаманчык яшчэ ў снежні 2009 года накіраваў зварот у Канстытуцыйны суд. Актывіст прасіў старшыню КС Пятра Міклашэвіча разгледзець яго зварот і даць заключэнне аб адпаведнасці артыкула 193-1 Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь артыкулу 36 Канстытуцыі і артыкулу 22 Міжнароднага Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, перадае праваабарончы цэнтр «Вясна».

«28 студзеня 2009 года я атрымаў адпіску з Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь за подпісам начальніка сакратарыята А.В.Юрага, у якой ён адмаўляе мне ў праве на зварот у Канстытуцыйны суд», - распавядае Атаманчык.

У адказе начальніка сакратарыята Канстытуцыйнага суда паведамлялася наступнае:

«Прапановы аб праверцы нарматыўных прававых актаў на прадмет канстытуцыйнасці мае права ўнесці ў Канстытуцыйны суд прэзідэнт Беларусі, «палата прадстаўнікоў», «савет рэспублікі», Вярхоўны Суд, Вышэйшы гаспадарчы суд і Савет Міністраў. Іншыя асобы могуць толькі хадайнічаць да пералічаных органаў улады».

«Я лічу, што сакратарыят не ўпаўнаважаны адмаўляць мне ў маім канстытуцыйным праве на зварот у дзяржаўныя органы», - абураецца маладафронтавец.

Па словах Атаманчыка, ён не згодны з адпіскай і ўжо піша скаргу на дзеянні начальніка сакратарыята. Малады чалавек мае намер і надалей дамагацца разгляду свайго звароту ў Канстытуцыйным судзе.

Варта адзначыць, што Кірыл Атаманчык ужо адправіў зварот у Камітэт ААН па правах чалавека, у якім паведамляе аб парушэнні Рэспублікай Беларусь яго права на свабоду асацыяцыяў.

Адзначым, што 2 снежня 2005 года ў другім чытанні «палаты прадстаўнікоў» была прынятая папраўка ў Крымінальны і Крымінальна-працэсуальны кодэксы Беларусі, якія ўзмацнілі адказнасць «за дзеянні, накіраваныя супраць чалавека і грамадскай бяспекі». Прыняты напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2006 года новы крымінальны артыкул 193.1 быў задзейнічаны для барацьбы з непажаданымі для ўладаў арганізацыямі.

З моманту, калі ў 2006 годзе ўступіла ў дзеянне крымінальная адказнасць за дзейнасць у незарэгістраваных аб'яднаннях, па артыкуле 193.1 у Беларусі былі асуджаныя 17 чалавек. Пры гэтым ніводнага апраўдальнага прысуду праваабаронцы не зафіксавалі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках