28 снежня 2024, Субота, 15:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы працягваюць скупляць валюту

9

У студзені 2010 года ў выніку аперацыяў на ўсіх сегментах валютнага рынка Беларусі было прададзена 5 мільярдаў 88,4 мільёна даляраў.

Аб'ём набыцця валюты склаў 5 млрд. 568 млн. даляраў. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў Нацыянальным банку Беларусі.

Такім чынам, на валютным рынку склаўся чысты попыт на замежную валюту ў памеры 479,6 млн. даляраў ЗША (без аперацыяў Міністэрства фінансаў).

Як адзначаецца ў аналітычным аглядзе Нацбанка «Асноўныя тэндэнцыі ў эканоміцы і грашова-крэдытнай сферы Рэспублікі Беларусь», асноўным фактарам дысбалансу выступала перавышэнне попыту над прапановай на замежную валюту з боку суб'ектаў гаспадарання.

Так, па выніках студзеня суб'ектамі гаспадарання было прададзена 914 млн. даляраў, а аб'ём набыцця замежнай валюты склаў 1 млрд. 469,8 млн. даляраў.

Паводле дадзеных Нацбанка, асноўнымі фактарамі попыту на замежную валюту з боку суб'ектаў гаспадарання-рэзідэнтаў з'явіліся аплата бягучых паставак па імпарце і пагашэнне крэдытаў у замежнай валюце.

Нагадаем, па выніках 2009 года на валютным рынку Беларусі склаўся чысты попыт на замежную валюту ў памеры 3 млрд. 615,6 млн. даляраў ЗША. Пры гэтым насельніцтва набыла валюты ў банках за мінулы год на 838,5 млн. даляраў ЗША больш, чым прадала.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках