5 лiстапада 2024, aўторак, 7:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Буйныя штрафы за акцыю салідарнасці з Аўтуховічам і Асіпенкам

14
Буйныя штрафы за акцыю салідарнасці з Аўтуховічам і Асіпенкам

У Партызнаскім судзе Менска асудзілі актывістаў грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», затрыманых учора за пікет у падтрымку палітвязняў.

Максім Вінярскі, Паліна Кур’яновіч і Паліна Дзьякава былі затрыманыя міліцыяй і правялі ноч за кратамі ў турме на вуліцы Акрэсціна ў Менску. Сёння яны былі дастаўленыя ў суд Партызанскага раёна. Актывістаў абвінавацілі ў парушэнні артыкула 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (парушэнне заканадаўства аб вулічных акцыях і пікетаванні), паведамляе сайт «Еўрапейская Беларусь».

Суддзі Чатвяркова і Барысёнак прысудзілі актывістаў да буйных штрафаў: Паліну Кур'яновіч - 1 мільёну 50 тысячам рублёў, Паліну Дзьякаву 1 мільёну 325 тысячам рублёў, Максіма Вінярскага - 700 тысяч рублёў.

Нагадаем, што актывісты «Еўрапейскай Беларусі» правялі ўчора ў Менску акцыю ў падтрымку палітвязняў Мікалая Аўтуховіча і Уладзіміра Асіпенкі, працэс па справе якіх пачаўся ўчора ў Вярхоўным судзе. Нягледзячы на тое, што апазіцыянеры былі затрыманыя раніцай 10 сакавіка, іх судзілі толькі 11 сакавіка - ноч яны правялі ў турме на Акрэсціна.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках