25 снежня 2024, Серада, 22:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Перад прыездам Пуціна ў Берасці фарбуюць слупы (Фота)

48

Берасцейскія ўлады напярэдадні візіту расейскага прэм'ера вырашылі ў найкарацейшы тэрмін прыхарашыць горад.

Акрамя банальнай уборкі вуліцаў, улады Берасця загадалі камунальнікам заадно і падфарбаваць слупы. Відаць, на іх думку, падчас візіту Уладзімір Пуцін абавязкова вырашыць прагуляцца па берасцейскіх вуліцах і праверыць, ці добра трымаецца на слупах фарба.

Як паведамляе «Еўрарадыё», ужо ў панядзелак у Берасці з самай раніцы наводзілі «марафет» на вуліцы Маскоўскай, якая за горадам працягваецца як аўтабан М1 Берасце – Менск – усходняя мяжа з Расеяй – Масква. Спецыяльныя брыгады дворнікаў вымяталі пыл і падфарбоўвалі слупы. Часам можна было пачуць сірэны і ўбачыць мікрааўтобусы з людзьмі, якія суправаджалі аўтамашыны ДАІ.

Нагадаем, што 16 сакавіка ў Берасці запланаванае паседжанне Савета міністраў «саюзнай дзяржавы» Беларусі і Расеі. Старшыняваць на ім будзе прэм'ер-міністр Расеі Уладзімір Пуцін.

Плануецца, што ўдзельнікі чарговага паседжання савета міністраў Расеі і Беларусі абмяркуюць баланс паліўна-энергетычных рэсурсаў на 2010 год і пытанні фармавання аб'яднанай транспартнай сістэмы.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках