26 снежня 2024, Чацвер, 8:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Каваленка падаў у суд на супрацоўнікаў міліцыі за збіццё

9

Віцебскі актывіст, які вывесіў бел-чырвона-белы сцяг на гарадской ёлцы, патрабуе прыцягнуць да крымінальнай адказнасці тых, хто яго затрымліваў.

Актывіст КХП БНФ Сяргей Каваленка звярнуўся з заявай у Кастрычніцкі суд Віцебска. Ён паведамляе, што трое міліцыянтаў, якія затрымлівалі яго 7 студзеня за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга, перавысілі свае службовыя паўнамоцтвы. На думку актывіста, яго паводзіны не патрабавалі ўжывання спецсродкаў – надзявання кайданкоў. Да таго ж, як адзначае «Радыё Свабода», міліцыянты яго беспадстаўна збівалі, і цялесныя пашкоджанні засведчыла медыцынская экспертыза.

З 3-га сакавіка Сяргей Каваленка знаёміцца са зместам крымінальнай справы, узбуджанай супраць яго за парушэнне грамадскага парадку – так міліцыянты кваліфікавалі ўчынак апазіцыянера. Таксама яго абвінавачваюць у супраціве прадстаўнікам органаў унутраных справаў падчас затрымання. Яго затрымлівалі тыя самыя трое міліцыянтаў, якіх Сяргей Каваленка хоча прыцягнуць да суду і якія запатрабавалі ад актывіста па 10 мільёнаў рублёў кампенсацыі за маральную шкоду – у матэрыялах справы ёсць іх паказанні, што актывіст іх нібыта публічна абражаў.

Калі абвінавачванні, высунутыя супраць Сяргея Каваленкі, будуць даказаныя ў судзе, яму пагражае да 6-ці гадоў турэмнага зняволення.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках