24 снежня 2024, aўторак, 22:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Коммерсант»: Лукашэнка працягвае цынічна сябраваць супраць Расіі

20

На мінулым тыдні ў Расіі і Беларусі зноў загаварылі пра крызіс стасункаў паміж краінамі.

Нагода — візіт у Венесуэлу Аляксандра Лукашэнкі, які супаў з паездкай у Беларусь расейскага прэм'ер-міністра Уладзіміра Пуціна. Паводле афіцыйнай версіі, праўда, ніякага канфлікту няма: сустрэча Пуціна з Лукашэнкам і не планавалася, а вось візіт у Венесуэлу запланаваны быў, так што гэта не больш чым супадзенне. І ўсё ж журналістам такі збег абставінаў падаўся дзіўным. Як і сам факт, што падчас свайго візіту ў Беларусь прэм'ер Расіі не збіраўся сустракацца з кіраўніком гэтай краіны, піша газета «Коммерсант».

Трэба сказаць, што паездку ў Венесуэлу Лукашэнка выкарыстаў, каб нагадаць пра прэтэнзіі да Расіі, якія ў яго маюцца, і паказаць, наколькі Беларусь лепш як сябар і партнёр. У Каракасе ён казаў пра нафту, якую Уга Чавес па-братэрску паабяцаў пастаўляць у Беларусь.

Пра тую нафту, якую па небратэрскіх коштах гатовая пастаўляць у Беларусь Расія, Лукашэнка красамоўна маўчаў. Далей — пра прамысловыя прадпрыемствы, якія ў Венесуэле будуюцца беларусамі і якія ўжо ў наступным годзе пачнуць пастаўляць прадукцыю. Пра тое, што ў гэтых адносінах Расія адстае ад Беларусі, Лукашэнка маўчаў яшчэ больш красамоўна. Увогуле, усяляк падкрэсліваў, што ён не проста сябруе з Венесуэлай, а сябруе супраць Расіі. Дакладна такім жа чынам Лукашэнка паводзіў сябе і калі аднаўляў стасункі з ЕС, і калі яшчэ больш дэманстратыўна сябраваў з ненавісным Маскве Віктарам Юшчанкам, пайшоўшы падчас свайго візіту ў Кіеў аглядаць Музей галадамору, робіць выснову «Коммерсант».

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках