24 лiстапада 2024, Нядзеля, 19:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МУС паставіла «піўныя» пратаколы на паток

39

У МУС кажуць пра змяншэнне выпадкаў распіцця спіртных напояў у грамадскіх месцах, а «піўныя» пратаколы ўжо вылічваюцца ў сотнях.

Узмацненне адказнасці за распіццё піва ў грамадскіх месцах прывяло да скарачэння такіх фактаў. Пра гэта, як перадае «Інтэрфакс», паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Менску начальнік упраўлення прафілактыкі галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі міністэрства ўнутраных справаў Беларусі Раман Мельнік.

«Эфект ад заканадаўства, якое набыло сілу ў Беларусі роўна месяц таму, ёсць. Значна скарацілася колькасць людзей, якія распіваюць піва ў грамадскіх месцах», - паведаміў Мельнік, заявіўшы, што, у адпаведнасці з гэтым заканадаўствам, піва ў Беларусі прыраўнянае да алкагольных напояў, а за яго распіццё ў грамадскіх месцах уведзеная адміністрацыйная адказнасць.

Закранаючы пытанне прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё піва ў грамадскіх месцах, прадстаўнік МУС паведаміў, што, да прыкладу, «у Берасцейскай вобласці было складзена каля 400 пратаколаў, у Гарадзенскай вобласці гэтая лічба менш, у Менску – больш». Р.Мельнік сказаў, што «мэта міліцыі - не складанне пратаколаў, а праца на папярэджванне і прафілактыку парушэнняў антыалкагольнага заканадаўства».

Мельнік паведаміў, што, «у Менску, у вядомых піўных месцах, размешчаных у цэнтры горада, стала менш моладзі з півам». Ён таксама адзначыў, што ў Беларусі з 22 сакавіка распачалася рэспубліканская акцыя «Вуліцы без алкаголю».

Гэтая акцыя прадоўжыцца да 23 сакавіка ўключна. Па словах Мельніка, мэтай акцыі з'яўляецца прапаганда здаровага ладу жыцця, фармаванне ў дзяцей і моладзі «ўсвядомленых правапаслухмяных паводзінаў».

Прадстаўнік МУС паведаміў, што ў 2009 годзе ў Беларусі да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё спіртных напояў і знаходжанне ў п'яным выглядзе ў грамадскіх месцах было прыцягнута 270 тыс. чалавек. Паводле яго словаў, «у некаторых з прыцягнутых да адміністрацыйнай адказнасці была такая доза алкаголю ў крыві, якая не толькі замінала адэкватна ацэньваць навакольную абстаноўку, але нават перасоўвацца».

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках