24 лiстапада 2024, Нядзеля, 2:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канстанцін Сіманаў: Лукашэнка адмарозіў вушы

27

Такую заяву зрабіў прэзідэнт расейскага Фонда нацыянальнай энергетычнай бяспекі Канстанцін Сіманаў у сувязі з паездкай Лукашэнкі ў Венесуэлу.

Пагадненне паміж Менскам і Каракасам аб пастаўках венесуэльскай нафты ў Беларусь з’яўляецца даволі неблагім для Расеі. Пра гэта, як пераде «Радыё Свабода» са спасылкай на партал «Нефть России», заявіў Канстанцін Сіманаў.

«Гэтае пагадненне ў любым выпадку азначае, што ў Лукашэнкі ёсць грошы. Гэта нафта ў любым выпадку будзе больш дарагой, чым расейская нават з улікам пошліны», – заявіў Сміманаў і дадаў:

«Гэтая гісторыя з’яўляецца выцверажальнай для нас прынамсі з трох прычын.

Па-першае, яна даказвае, што калі Лукашэнка мае намер купляць нафту за акіянам, значыць у яго ёсць грошы. Адпаведна, гульні ў бедных ужо не дапамогуць.

Па-другое, неабходна зрабіць палітычныя высновы, наколькі надзейным партнёрам з’яўляецца Лукашэнка, калі ён гатовы на зло маці адмарозіць вушы і пачаць купляць нафту ў Венесуэле і ў каго заўгодна, абы не ў Расеі.

Па-трэцяе, дадзеная сітуацыя дапамагае зразумець, якім выдатным партнёрам з’яўляецца Уга Чавес, які даў нам поўху – і гэта пры тым, што мы збіраемся інвеставаць вялізныя грошы ў праект радовішча Хунін: толькі сёлета будзе выплачана аж 700 мільёнаў даляраў, прычым не ў выглядзе інвестыцый, але ў выглядзе бонусаў, гэта значыць – уваходнага білету ў праект. Мы гатовыя запампоўвацуь у Вэнэсуэлу мільярды даляраў, і пры гэтым атрымліваць ад яе такія падарункі.

Вось такія ўрокі мы павінны вынесці з гэтай непрыгожай гісторыі».

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках