26 снежня 2024, Чацвер, 16:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Даляр працягвае даражэць – ужо 2 985 рублёў

5

Па выніках таргоў замежнымі валютамі 24 сакавіка на Беларускай валютна-фондавай біржы курс даляра зноў абнавіў гістарычны максімум.

Як паведамляе АФН, даляр дасягнуў 2985 рублёў, павялічыўшыся на 4 рублі ў параўнанні з папярэднім значэннем.

Курс расейскага рубля знізіўся на 0,22 рубля і склаў 100,93 беларускага рубля за адзін расейскі. Курс еўра знізіўся на 27 рублёў і склаў 4005 рублёў.

У адносінах да валютнага кошыка беларускі рубель умацаваўся на 0,25% у параўнанні з папярэднім значэннем: сёння кошт кошыка склаў 1064,68 рубля супраць 1067,30 рубля ў аўторак.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках