25 снежня 2024, Серада, 20:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За патрабаванне адмены смяротнага пакарання праваабаронцаў аштрафавалі

Суд Ленінскага раёна Менска аштрафаваў праваабаронцаў Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча, Ірыну Тоўсцік і журналіста Сяргея Сыса.

Як паведамляе «Наша Ніва», кожны праваабаронца быў аштрафаваны на палову базавай велічыні – 17 500 рублёў.

Падчас суда віцэ-прэзідэнт Міжнароднай Федэрацыі правоў чалавека Алесь Бяляцкі заявіў тры хадайніцтвы, адно з іх – патрабаванне, каб працэс вялі на беларускай мове. Суддзя Надзея Навіцкая сказала, што ў Беларусі дзве дзяржаўныя мовы, таму ўсё будзе па-расейску. Аднак, як адзначае «Радыё Свабода», яна ўсёткі паспрабавала казаць па-беларуску.

Нагадаем, што праваабаронцы былі затрыманыя 23 сакавіка ў цэнтры Менска, насупраць адміністрацыі Лукашэнка. Праваабаронцы праводзілі пікет супраць ужывання ў Беларусі смяротнага пакарання. Яны былі апранутыя ў спецыяльныя майкі, на якіх былі намаляваныя плямы крыві, і разгарнулі расцяжку «Не смяротнаму пакаранню!».

Усіх затрыманых праваабаронцаў і журналіста даставілі ў Ленінскі РУУС Менска.

Пасля складання пратаколаў праваабаронцаў адправілі ў турму на Акрэсціна.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках