26 снежня 2024, Чацвер, 5:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Антырэкорд: Курс даляра перавысіў 3000 рублёў

36

Усяго за адзін дзень курс даляра на валютна-фондавай біржы вырас адразу на 17 рублёў.

Па выніках таргоў замежнымі валютамі 25 сакавіка на Беларускай валютна-фондавай біржы курс даляра зноў абнавіў гістарычны максімум.

Як паведамляе АФН, курс даляра дасягнуў 3002 рублі, павялічыўшыся на 17 рублёў у параўнанні з папярэднім значэннем.

Курс расейскага рубля вырас на 0,29 рубля і склаў 101,22 беларускага рубля за адзін расейскі. Курс еўра зменшыўся на 5 рублёў і склаў 4000 рублёў.

У адносінах да валютнага кошыка беларускі рубель знізіўся на 0,24% у параўнанні з папярэднім значэннем: сёння кошт кошыка склаў 1067,21 рубля супраць 1064,68 рубля ў сераду.

Адзначым, што ў 2010 курс даляра ўжо дасягаў адзнакі ў 3 000 беларускіх рублёў. Аднак гэта было толькі 10 сакавіка ў пунктах абмену валютаў «Парытэтбанка». Афіцыйны ж курс даляра ў той дзень складаў 2 950 рублёў.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках