25 лiстапада 2024, панядзелак, 0:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юры Хашчавацкі: Для ўладаў апазіцыйнае само слова «Воля»

1

Прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі заўжды з павагай ставіліся да святкавання ўтварэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

У Дзень Волі ў Менску адкрыецца выстава мастакоў творчага аб’яднання «Пагоня».

Як паведамляе «Радыё Свабода», сваю першую выставу мастакі «Пагоні» зладзілі як раз да Дня Волі 25 сакавіка 1991 года. Авангард і традыцыю, скульптуру і графіку злучала ідэя беларускай свабоды і незалежнасці. Адным з самых ярых паслядоўнікаў некалі выбранай тэматычнай лініі стаў старшыня аддзялення Аляксей Марачкін. Таксама адчувальны ўклад у прапаганду Дня Волі ўнеслі Мікалай Купава і мастак Алесь Пушкін.

Дзень Волі заўсёды знаходзіў адлюстраванне ў творах прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі.

2006 год Дзень Волі з новай сілай узрушыў нацыянальную свядомасць беларусаў. З’явілася вялікая колькасць мастацкіх і кінематаграфічных твораў, дзе Дзень Волі супаў з ўчынкам дэмакратычнай моладзі, якая пяць дзён на знак пратэсту супраць фальшавання вынікаў прэзідэнцкіх выбараў жыла ў намётавым мястэчку на Кастрычніцкай плошчы, перайменаванай удзельнікамі пратэсту ў пляц Каліноўскага.

Адзін з найбольш вядомых беларускіх кінадакумэнталістаў Юры Хашчавацкі зняў фільм «Плошча» паводле падзей Дня Волі 25 сакавіка 2006-га. Фільм стаў дакументальным сведчаннем непрымірымасці прыхільнікаў нацыянальнай ідэі і па-савецку кансерватыўных дзяржаўных апанентаў. І ў штучным замоўчванні гістарычнай падзеі на дзяржаўным узроўні рэжысёр нічога дзіўнага на бачыць:

«А гэта ўсё ўзаемазвязана, разумееце? Бо ўвогуле само слова «воля» ў нашай дзяржаве ў пэўнай ступені апазіцыйнае. І натуральна, што ў прынцыпе змагаюцца нават з самім гэты словам, таму што свабода нашай уладзе не патрэбная. Бо нашы ўлады намагаюцца выхоўваць нявольнікаў. І гэта вельмі сумна, таму што ніякія эканамічныя дасягненні (якіх, дарэчы, няма), ніякія сацыяльныя дасягненні (якіх таксама няма, а наадварот, робіцца ўсё горш і горш), яны не апраўдваюць галоўнага – працэсу мінімізацыі асобы ў чалавеку. Чалавек павінен быць свабодным, чалавек мусіць расці са сваіх магчымасцяў. Ён павінен набываць вялікую сілу. А на гэта здольная толькі свабода. Калі ён унутрана свабодны, калі ён адчувае свабоду ў іншых людзях, вось тады наступае грамадскі парэтыт, тады мы маем грамадства свабодных, роўных і па-сапраўднаму вялікіх людзей».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках