25 лiстапада 2024, панядзелак, 2:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чыноўнікаў звадзілі на экскурсію ў СІЗА

20

Для супрацоўнікаў Міністэрства сельскай гаспадаркі ў Менску арганізавалі экскурсію ў СІЗА на вуліцы Валадарскага.

Як паведамляе «Комсомольская правда в Беларуси», арганізатарам выступіла Генеральная пракуратура, якая разлічвае, што мерапрыемствы такога кшталту дапамогуць у барацьбе з карупцыяй (гэта значыць чыноўнік, які ўбачыў людзей за кратамі, пасля гэтага, магчыма, не вырашыцца пайсці на службовае злачынства).

Перад пачаткам экскурсіі чыноўнікам загадалі хадзіць арганізавана.

«Ходзім толькі разам, арганізавана, нікуды без дазволу не зазіраем», – заявіў Сяргей Краўчанка, начальнік СІЗА-1 Менска.

Чыноўнікам паказалі следчыя кабінеты, сталовую. Больш за ўсё іх уразілі камеры: маленькія, перапоўненыя, з характэрным пахам.

Пры гэтым начальнік СІЗА Сяргей Краўчанка адзначыў, што чыноўнікам паказалі «самыя лепшыя памяшканні» з тых, якія мае гэтая ўстанова.

Краўчанка таксама паведаміў, што ў некаторых камерах утрымліваецца настолькі шмат людзей, што ім даводзіцца спаць па чарзе.

Пра намер арганізаваць для чыноўнікаў экскурсіі па турмах генеральны пракурор Рыгор Васілевіч заявіў некалькі месяцаў таму. Паводле яго словаў, на такія мерапрыемствы плануецца перш за ўсё вадзіць "кіраўнікоў ведамстваў, найбольш схільных да карупцыйных рызыкаў" (пра якія канкрэтна ведамствах ідзе гаворка, ён не ўдакладніў).

Як адзначае Lenta.ru, у рэйтынгу «Індэкс успрымання карупцыі», які склала Transparency International у 2009 годзе, Беларусь заняла 140 месца (размясціўшыся паміж Пакістанам і рэспублікай Бангладэш). ІУК, які разлічваецца на аснове апытанняў бізнэсмэнаў і аналітыкаў і ацэньвае сітуацыю па шкале ад дзесяці (карупцыя практычна адсутнічае) да нуля, для яе склаў 2,4 бала.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках