24 лiстапада 2024, Нядзеля, 8:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За абгавор Аўтуховіча вязню абяцалі датэрміновае вызваленне

14

Новыя паказанні фігурантаў справы Мікалая Аўтуховіча сведчаць аб невінаватасці палітвязняў.

На працэсе над Мікалаем Аўтуховічам, Уладзімерам Асіпенкам, Міхаілам Казловым і Аляксандрам Ларыным 26 сакавіка ў Вярхоўным судзе Менска дапыталі чалавека, які падпальваў дом міліцыянта Кацубы. Як перадае «Радыё Свабода», Юрый Арцюкевіч прызнаны судом вінаватым таксама ў падпале гаражу і аўтамабіля супрацоўніка падатковай інспекцыі Мандзіка.

Арцюкевіч адбывае пакаранне ў калоніі. На працэс ў Вярхоўны суд сведку прывезлі ў кайданках, як і Аляксандра Козела, якога дапытвалі 25 сакавіка. Сёння Юры Арцюкевіч паўтарыў тое ж, што казаў на сваім судзе: што ён разам з Козелам падпаліў дом міліцыянта Кацубы, ні ад каго замовы на гэтае злачынства ён не атрымліваў, грошай яму не давалі.

Паводле Арцюкевіча, гэтак ён помсціў начальніку міліцыі за свае асабістыя праблемы: міліцыянты да яго незаслужана чапляліся, не давалі пачаць нармальнае жыццё пасля першай судзімасці, схілялі да супрацоўніцтва. Што тычыцца падпалу гаражу і аўтамабіля Мандзіка, паводле Арцюкевіча, гэта адбылося незнарок: ён залез у гараж, каб скрасці калёсы, але праліў паліва і выпадкова ўзнік пажар.

«Падчас следтва на мяне аказвалі псіхалагічны ціск, каб сказаў, што гэта Аўтуховіч замовіў падпалы, але ён тут не пры чым. Мяне і потым, ужо падчас адбыцця пакарання дапытвалі па гэтай справе і зноў схілялі агаварыць Аўтуховіча. Абяцалі «залатыя горы»: перавод у любую калонію, нават датэрміновае вызваленне», – паведаміў суду Юрый Арцюкевіч.

Раней на працэсе гучала, што Аўтуховіч даваў Арцюкевічу відэакамэру, каб той здымаў дом міліцыянта Кацубы. Гэтыя зьвесткі сьведка пацьвердзіў. “Гэта было патрэбна, каб зьняць на відэа арыштантаў, якіх прывозілі працаваць на доме начальніка міліцыі”, – патлумачыў сьведка Юрый Арцюкевіч.

Нагадаем, што 25 сакавіка сведка Аляксандар Козел, які адбывае пакаранне за падпал дома Кацубы, заявіў у судзе, што з яго ў літаральным сэнсе «выбівалі паказанні» супраць Аўтуховіча.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках