23 снежня 2024, панядзелак, 21:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія ўлады абвінаваціў Еўразвяз у экстрэмізме

27
Беларускія ўлады абвінаваціў Еўразвяз у экстрэмізме

Амбасадар Беларусі ў Еўразвязе напісаў ліст кіраўніцтву ЕЗ, у якім абвінавачвае яго ў «палітыцы падвойных стандартаў і экстрэмізме».

Як паведамляе сайт «Еўрапейская Беларусь» са спасылкай на выданне «European Voice», Уладзімір Сянько згадвае рашэнне Рады Еўразвяза, прынятае ў кастрычніку 2008 года. Тады Еўрапейскі Савет заявіў, што неабходна адысці ад палітыкі ізаляцыі Беларусі. Пры гэтым амбасадар Сянько «забывае» згадаць пра 12 умоваў Еўразвяза аб дэмакратызацыі, якія былі сфармуляваныя яшчэ ў 2007 годзе, і з таго часу ніводная з якіх не была выкананая нават часткова.

Лукашэнкаўскі дыпламат сцвярджае, што паміж ЕЗ і Беларуссю ідзе паспяховае супрацоўніцтва ў сферах энергетыкі, транспарту, страндартызацыі, сельскай гаспадаркі і экалогіі. Ён таксама заяўляе, што «ўсталяванае супрацоўніцтва ў галіне правоў чалавека». Пры гэтым Сянько замоўчвае аб рэзкім пагаршэнні сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Тым не менш, Сянько патрабуе роўнага дыялогу, а сістэматычны татальны ўціск дэмакратычных свабодаў адносіць да «нацыянальных рысаў і асаблівасцяў Беларусі».

«На жаль, некаторыя нашыя партнёры ў ЕЗ, і асабліва ў Еўрапейскім Парламенце праяўляюць негатовасць прыняць філасофію роўнага і прагматычнага падыходу да кантактаў з Беларуссю. Яны не праяўляюць гатоўнасці праявіць палітычную адвагу і адкінуць ціск, які працягваецца, павучанні і торканне пальцамі, якія даказалі сваю непрадуктыўнасць», - піша амбасадар Сянько.

Ініцыятараў праграмы Еўранэст - Парламенцкай асамблеі Усходняга Партнёрства Сянько абвінавачвае ў правакацыі і дзеяннях з пазіцыяў палітычнага экстрэмізму. Амбасадар мае на ўвазе пазіцыю Еўранэста, у адпаведнасці з якой Беларусь павінна была быць прадстаўлена пяццю прадстаўнікамі «парламента» і пяццю прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці. Сянько піша, што такая прапанова была адрынутая як «дыскрымінацыйная і абразлівая». Пры гэтым амбасадар не знаходзіць абразлівым той факт, што выбары ў «палату прадстаўнікоў» былі татальна сфальсіфікаваныя, а яе «дэпутаты» фактычна прызначаныя, з-за чаго беларускі «парламент» не прызнаецца легітымным прадстаўнічым органам.

Сянько называе падыход Еўразвяза «несур'ёзным і шкодным», а таксама абвінавачвае ЕЗ у безадказнасці і ў «перашкаджэнні ўмацаванню незалежнасці маладой беларускай дзяржавы».

«Не ўсё задавальняе нашых партнёраў у Брусэлі, але важна прызнаць, што базавыя чакання Беларусі ад ЕЗ таксама далёкія ад выканання. Гэта тычыцца амаль усіх сфераў нашага супрацоўніцтва: ад палітыкі і эканомікі да асабістых кантактаў. Мы дагэтуль чакаем адчувальных вынікаў», - сканчае ліст прадстаўнік беларускага рэжыму.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках