23 лiстапада 2024, Субота, 15:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія эксперты: Беларусь на мяжы калапсу

53

Менск у патавай сітуацыі: пошліны на расейскую нафту пагражаюць вельмі сур'ёзнымі стратамі.

Такое меркаванне выказала 26 сакавіка карэспандэнту ІА REGNUM Новости расейскі палітолаг Ганна Куранова.

Нагадаем, 25 сакавіка Беларусь падала пазоў супраць Расеі ў Эканамічны суд СНД. На думку афіцыйнага Менску, спагнанне Расеяй пошліны на нафту, якая пастаўляецца Беларусі, з'яўляецца незаконным, бо абедзве краіны ўваходзяць у Мытны саюз.

«Так адбываецца не таму, што ў Беларусі дрэнны характар, а таму, што, па вялікім рахунку, у яе няма іншага выбару. Занадта моцна бюджэт краіны быў завязаны на звышпрыбыткі ад рээкспарту нафты. У Менска няма шляху назад. Цяперашні пазоў - гэта падрыхтоўчы залп. Спадзяюся, пасля яго абодва бакі зробяць нейкія прадуманыя крокі», - адзначыла Куранова.

На яе думку, Расея магла б пайсці насустрач Беларусі ў гэтым пытанні, адмяніўшы пошліны хаця б на час. «Аднак расейскае кіраўніцтва, здаецца, не збіраецца на гэта ісці. Інакш уся яго палітыка, якая вялася на працягу апошніх паўтарох гадоў, будзе бессэнсоўнай», - лічыць эксперт.

«Адмена пошлінаў павінна быць аформленая як часовая мера, якую ў любы момант можна «адкаціць» назад. Але раптам Беларусь, нарэшце, пачне дзейнічаць згодна з дамоўленасцямі, якія маюцца? Менск у патавай сітуацыі: калі ён і надалей будзе плаціць пошліны, гэта пагражае вельмі сур'ёзнымі стратамі. Там будзе сапраўдны калапс. Калі Беларусь зараз не пусціць расейскі капітал і не здыме сябе з нафтавай іголкі, калапс пагражае ёй пры любых раскладах. І калі Расея зараз сапраўды на час адменіць пошліны, дык невыкананне Беларуссю ўсіх заключаных ёй дамоўленасцяў вельмі хутка прывядзе да таго, што яны будуць уведзеныя зноў», - сказала Куранова.

Паводле яе словаў, абяцаны Кітаем мільярдны крэдыт Менск таксама можа патраціць на закупку нафты - такі ход можа быць прадыктаваны недахопам уласных фінансаў.

Нагадаем таксама, што падчас візіту ў Беларусь намесніка старшыні КНР Сі Цзіньпіна, які прайшоў 24 сакавіка, паміж Пекінам і Менскам быў падпісаны шэраг эканамічных пагадненняў. Кітай, у прыватнасці, вылучыў Беларусі крэдыт аб'ёмам $ 1 млрд на рэалізацыю сумесных праектаў і каля $ 9 млн у межах бязвыплатнай дапамогі.

Напісаць каментар 53

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках